За апошнія два гады ў Польшчу вярнулася значна больш людзей з Вялікабрытаніі, Ірландыі, Германіі і Францыі, чым пакінулі Польшчу. Гэта першы такі перыяд, як я думаю, з 1956 году, заявіў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі падчас суботняга візіту ў Ловічы, дзе ён знаёміў з праграмай адбудовы пасля закрыцця гаспадаркі ў выніку пандэміі “Польскі лад”.
Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што мэтай праграмы з'яўляецца тое, каб жыццё ў Польшчы было на аднолькавым узроўні ва ўсіх кутках, каб не было адтоку моладзі, а мігранты вярталіся ў краіну.
Польскі прэм’ер канстатаваў, што за апошнія два гады ў Польшчу вярнулася значна больш людзей, чым пакінула.
ав