Беларуская Служба

«Мутацыя Delta распаўсюджваецца з хуткасцю ляснога пажару»

11.07.2021 14:31
Чалавеку хопіць усяго некалькі секунд кантакту з інфікаванай асобай, каб заразіцца мутацыяй Delta каранавіруса SARS-CoV-2 - спецыяліст.
Pixabay License
Pixabay LicenseImage by Gerd Altmann from Pixabay

«Мутацыя Delta распаўсюджваецца з хуткасцю ляснога пажару», – сказаў у эфіры інфармацыйнага каналу Polskie Radio 24 член Медычнай рады пры прэм'ер-міністры Польшчы, спецыяліст па ўнутраных хваробах, анэстазіёлаг-рэаніматолаг Канстанты Шулджыньскі.

Доктар медыцынскіх навук падкрэсліў, што чалавеку хопіць усяго некалькі секунд кантакту з інфікаванай асобай, каб заразіцца мутацыяй Delta каранавіруса SARS-CoV-2.

Канстанты Шулджыньскі заклікаў палякаў больш актыўна прымаць вакцыны супраць каранавіруса. Паводле яго, да зʼяўлення поўнага імунітэту пасля вакцынацыі мінае некалькі тыдняў, таму цяпер – найлепшы час рабіць прышчэпкі, каб да восені, калі ўдарыць новая хваля эпідэміі, арганізм змог падрыхтавацца ў плане імунітэту.

Спецыяліст зазначыў, што «вакцынацыя – гэта свайго роду прыклад патрыятызму».

вс