Беларуская Служба

11 ліпеня ў Польшчы адзначаецца Нацыянальны дзень памяці ахвяр генацыду

11.07.2021 16:49
У 1943-1945 гадах на Валыні і ва Усходняй Галіцыі загінулі, паводле розных ацэнак гісторыкаў, ад 30 тыс. да 70 тыс. палякаў.
Cmentarz w Ostrówkach na Wołyniu
Cmentarz w Ostrówkach na WołyniuPiotr Pogorzelski (IAR)

11 ліпеня ў Польшчы адзначаецца Нацыянальны дзень памяці ахвяр генацыду, здзейсненага ўкраінскімі нацыяналістамі падчас Другой сусветнай вайны на грамадзянах II Рэчы Паспалітай. Сёння мінула 78-я гадавіна Валынскай разні, якая лічыцца адной з самых трагічных старонак у гісторыі Польшчы.

11 і 12 ліпеня 1943 года Украінская паўстанцкая армія жорстка забіла польскіх жыхароў у амаль 150 населеных пунктах. У 1943-1945 гадах на Валыні і ва Усходняй Галіцыі загінулі, паводле розных ацэнак гісторыкаў, ад 30 тыс. да 70 тыс. палякаў.

Нацыянальны дзень памяці ахвяр генацыду, здзейсненага ўкраінскімі нацыяналістамі на грамадзянах даваеннай Польшчы, быў устаноўлены ў 2016 годзе.

У сваім пасланні, апублікаваным на афіцыйным сайце Канцылярыі прэзідэнта Польшчы, Анджэй Дуда падкрэсліў, што свабодная Польшча ўшаноўвае памяць ахвяр злачынства, здзейсненага на Валыні ў 1943 годзе, каб з гісторыі зрабіць высновы на будучыню.

вс

на фота: магілы ахвяр разні