Кіраўнік Канцылярыі прэм'ера Міхал Дворчык(Michał Dworczyk) заявіў, што Польшча плануе прадаваць вакцыны супраць COVID-19. Увесь працэс будзе кантраляваць Урадавае агенцтва стратэгічнага рэзерву, а грошы ад продажу будуць перададзеныя ў фонд па барацьбе з эпідэміяй.
Міністр Дворчык падкрэсліў, што будуць прадавацца толькі тыя дозы прэпаратаў, якія маглі б змарнавацца:
- Мы заказалі агулам каля 100 мільёнаў дозаў. Ужо ведаем, што не выкарыстаем усіх, а трэба памятаць пра тэрмін дзеяння прэпаратаў. Нагадваю, апрача вакцыны Johnson & Johnson, астатнія прэпараты можна захоўваць кароткі час. Мы хочам перадухіліць сітуацыю, калі трэба будзе знішчыць некалькі дзясяткаў мільёнаў дозаў вакцынаў. Таму мы плануем прадаваць гэтыя прэпараты нашым замежным партнёрам.
Вакцыны ў Польшчы могуць купіць, між іншым, Грузія, Вʼетнам, Аўстралія, Украіна і балканскія краіны.
Кіраўнік Канцылярыі прэмʼера таксама заявіў, што колькасць ахвотных прывіцца супраць COVID-19 у Польшчы штотыдзень падае на некалькі дзясяткаў адсоткаў. Да гэтага часу, як адзначыў міністр, каля 55 адсоткаў дарослых палякаў прышчэпленыя альбо зарэгістраваны на прышчэпку. Міхал Дворчык адзначыў, што такі працэнт не абароніць палякаў ад магчымай наступнай хвалі эпідэміі.
аз