У Польшчы за апошнія суткі былі зафіксаваныя 86 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Памерлі шэсць чалавек, заражаных COVID-19. 114 – вылечыліся.
Найбольшая колькасць новых заражэнняў выяўлена ў Вялікапольскім – 15, Лодзкім – 10 і Паморскім – 8. У Куяўска-Паморскім і Любускім ваяводствах не зафіксаваны ні водзін новы выпадак інфекцыі.
Таксама за суткі былі праведзеныя 41 тысяча 643 тэсту на наяўнасць каранавіруса. У цяперашні час у шпіталях знаходзіцца 392 пацыенты, хворыя COVID-19. 57 пацыентаў падключаныя да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, то бок на два больш, чым учора.
У каранціне знаходзіцца 92 тысячы 902 чалавекі. У параўнанні з папярэднім днём, гэта на больш за 4,5 тысячы менш.
аз