Беларуская Служба

Канстытуцыйны суд: Польшча не мае абавязку выконваць рашэннi Суда ЕC па функцыянаванні судовай сістэмы

14.07.2021 17:01
Раней Суд ЕС абавязваў Польшчу неадкладна прыпыніць палажэнні, якія адносяцца да паўнамоцтваў Дысцыплінарнай палаты Вярхоўнага суда.
Канстытуцыйны судPAP/Wojciech Olkuśnik

Канстытуцыйны суд пастанавіў, што палажэнні ЕС аб выкананні часовых мер Суда Еўрасаюза, якія тычацца функцыянавання судовай сістэмы ў Польшчы, з'яўляюцца неканстытуцыйнымі.

Суд разгледзеў прававое пытанне аб Дысцыплінарнай палаце Вярхоўнага суда, паўнамоцтвы якой па дысцыплінарных справах у дачыненні да суддзяў былі спыненыя рашэннем Суда Еўрасаюза ў красавіку 2020 года.
Палата пытала, ці абавязаная дзяржава-член ажыццяўляць часовыя меры, якія тычацца формы сістэмы і функцыянавання канстытуцыйных органаў судовай улады гэтай дзяржавы.

Рашэнне было прынята большасцю галасоў і 5-асабовага Канстытуцыйнага суда.

Нагадваем, раней віцэ-старшыня Суда Еўрапейскага Саюза Расарыё Сільва дэ Лапуэрта вынесла рашэнне аб прымяненні часовых мер, якія абавязваюць Польшчу неадкладна прыпыніць прымяненне нацыянальных палажэнняў, якія адносяцца да паўнамоцтваў Дысцыплінарнай палаты Вярхоўнага суда. Пра гэта Суд Еўрапейскага Саюза паведаміў у прэс-рэлізе.

аз

Суд ЕС абавязваў Польшчу спыніць дзеянне палажэнняў аб Дысцыплінарнай палаце

14.07.2021 16:14
Пра гэта Суда Еўрапейскага Саюза паведаміў у сённяшнім прэс-рэлізе.