Беларуская Служба

Метэаролагі папярэджваюць пра небяспечнае надвор’е ва ўсходняй Польшчы

15.07.2021 08:12
З учорашняга дня пажарныя каманды ў Польшчы выязджалі па выкліках больш за 5 тысяч разоў.
        .
Метэаролагі папярэджваюць пра небяспечнае надвор’е ва ўсходняй Польшчы.PAP/Andrzej Grygiel

У сувязі з гвалтоўнымі бурамі з учорашняга дня пажарныя каманды ў Польшчы выязджалі па выкліках больш за 5 тысяч разоў. Прэс-сакратар Галоўнага каменданта Дзяржаўнай пажарнай службы Кшыштаф Баторскі (Krzysztof Batorski)паведаміў, што пажарнікі таксама эвакуявалі некалькі тысяч гарцэраў:

- Учора былі эвакуяваныя 49 гарцэрскіх лагераў – гэта агулам каля 4 тысяч удзельнікаў. Гарцэры былі дастаўленыя ў бяспечныя месцы – школы, паліклінікі, сядзібы пажарнай службы, дзе яны былі бяспечныя ад наступстваў моцнага ветру.

З поўначы пажарнікі найчасцей выязджалі па выкліках у цэнтральных ваяводствах: у Лодзінскім – 740, Мазавецкім – 580 і ў Куяўска-Паморскім – больш за 230. Яны адпампоўвалі ваду з затопленых аб'ектаў, будынкаў і дарог, выдалялі паваленыя дрэвы і забяспечвалі пашкоджаныя дахі.

На сённяшні дзень найбольш гвалтоўнае надвор’е метэаролагі прагназуюць для ўсходняй часткі Польшчы.

аз