Беларуская Служба

Паліцыя і войскі тэрытарыяльнай абароны падпісалі паразуменне аб супрацоўніцтве

15.07.2021 10:15
Супрацоўніцтва тычыцца крызісных сітуацый, пошуку зніклых людзей альбо выратавальна-пошукавых аперацый.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:arembowski/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ваяводскі камендант паліцыі ў Радаме інспектар Вальдэмар Валовец і камандзір 6-й Мазавецкай брыгады тэрытарыяльнай абароны палкоўнік Вітальд Бубак падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Супрацоўніцтва тычыцца крызісных сітуацый, пошуку зніклых людзей альбо выратавальных аперацый.

«Для падрыхтоўкі да такіх сумесных дзеянняў у выпадку надзвычайных сітуацый, стыхійных бедстваў альбо ў рамках выратавальна-пошукавых аперацый плануецца правядзенне сумесных вучэнняў», – паведаміла Ваяводская камендатура паліцыі.

Супрацоўнікі паліцыі і войскаў тэрытарыяльнай абароны будуць аказваць адзін аднаму матэрыяльна-тэхнічную падтрымку ў залежнасці ад патрэбаў, у прыватнасці, дазваляючы, напрыклад, на выкарыстанне ваеннага і паліцэйскага абсталявання і транспартных сродкаў.

Нагадваем, паліцыянты і войскі тэрытарыяльнай абароны ўжо супрацоўнічаюць у рамках акцыі па барацьбе з распаўсюджваннем каранівіруса, напрыклад, кантралююць асобы, якія знаходзяццa на каранціне.

PAP/аз