Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 105 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі ў Польшчы. Памерлі 12 заражаных пацыентаў. Вылечыліся 94 чалавекі.
Найбольшая колькасць новых інфекцый была выяўлена ў Мазавецкім – 18, Вялікапольскім – 13 і Куяўска-Паморскім ваяводствах – 10. У Любускім не было выяўлена ні воднага новага заражэння. За суткі былі праведзеныя больш за 41 тысячу тэстаў на наяўнасць каранавіруса.
На сёння шпіталізаваныя 388 пацыентаў з COVID-19. Да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх падключаныя 62 пацыенты, то бок на 5 больш, чым учора. У каранціне знаходзіцца амаль 90,5 тысячы чалавек. Гэта на амаль 20,5 тысячы менш, чым учора.
З сакавіка мінулага года лабараторныя даследаванні пацвердзілі 2 мільёны 881 тысячу 151 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Памерлі 75 тысяч 191 заражаны пацыент, вылечыліся – 2 мільёны 652 тысячы 655 чалавек.
аз