Беларуская Служба

Палякі хочуць еўра, але адначасова яго крыху баяцца

17.07.2021 17:14
Палова палякаў выступае за ўвядзенне еўра, але ажно 3/4 рэспандэнтаў баяцца росту коштаў.
ЕўраMabelAmber/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палякі хочуць еўра, але адначасова яго крыху баяцца. Палова палякаў выступае за ўвядзенне еўра, але ажно 3/4 рэспандэнтаў баяцца росту коштаў, паведамляе «Gazeta Wyborcza». Журналісты спасылаюцца на апытанне «Еўрабарометра».

Інтэрв'юеры вывучылі суадносіны жыхароў Польшчы, Балгарыі, Чэхіі, Харватыі, Венгрыі, Румыніі і Швецыі да еўра. Пытанні датычыліся не толькі меркаванняў наконт замены нацыянальнай валюты. Таксама быў правераны ўзровень ведаў пра еўра і наступствы яго прыняцця для рэспандэнтаў.

Сярэдняя падтрымка ўвядзення еўра ў гэтых краінах склала 57% (самыя вялікія праціўнікі еўра ў Чэхіі і Швецыі), чытаем у «GW».

У Польшчы 56% рэспандэнтаў лічаць, што ўвядзенне еўра будзе мець пазітыўныя наступствы. 41% прытрымліваецца супрацьлеглага меркавання. Амаль тры чвэрці (74%) палякаў асцерагаюцца павелічэння коштаў пасля ўвядзення новай валюты.

ав