Беларуская Служба

У Польшчы расце колькасць аўтазаправачных станцый

18.07.2021 11:10
Павялічваецца таксама лічба зарадных прылад для электрамабіляў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Blomst from Pixabay/CC0

У канцы чэрвеня бягучага года колькасць заправачных станцый у Польшчы павялічылася да 7772, а зарадных прылады для электрамабіляў - да 1521.

Урад хоча прыспешыць гэты працэс. Прынята рашэнне адмовіцца ад субсідзіравання агульнадаступных станцый на карысць пабудовы хуткіх зарадных прылад.
Інфармацыю пра колькасць аўтазаправачных станцый і зарадных прылад для электрамабіляў прадставіла Польская арганізацыя нафтавай прамысловасці і гандлю і Польская асацыяцыя альтэрнатыўных відаў паліва. Арганізацыі нагадваюць, што ў канцы мінулага года ў Польшчы было 7 739 аўтазаправачных станцый і 1364 зарадных прылад.

З 1521 зарадных прылад для электрамабіляў, якія працуюць у Польшчы, 504 так званых хуткіх, з іх 121 знаходзяцца на аўтазаправачных станцыях. У сваю чаргу, бясплатных зарадных прылад было 1017, з іх 52 - на СТА.

юл