Беларуская Служба

Польскія службы перахапілі 985 тысяч кантрабандных пачак цыгарэт

22.07.2021 10:26
Іх рынкавы кошт перавышае 14,5 мільёнаў злотых.
Цыгарэтыgeralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Падляшская падаткова-адміністрацыйная служба канфіскавала амаль мільён пачкаў кантрабандных цыгарэт. Іх рынкавы кошт перавышае 14,5 мільёнаў злотых.

Кантрабанду схавалі ў двух грузавіках, у якіх па дакументах везлі замарожаную ежу. Службы затрымалі грузавік каля польска-літоўскай мяжы.

У першым грузавіку, якім кіраваў 65-гадовы латыш, павінны былі быць замарожаныя прадукты. Аднак марожанае і замарожаныя варэнікі былі толькі на дзвюх паддонах, а на астатніх – 470 тысяч пачак цыгарэт.

Яшчэ адна спроба кантрабанды была выяўлена ў іншым латвійскім грузавіку. Дакументы, прадстаўленыя яе кіроўцам, 31-гадовым літоўцам, сведчаць, што ў ім перавозілі рыбу з Эстоніі. Аднак у аўтамабілі было 515 тысяч пачак цыгарэт без польскіх акцызных марак. Усяго ў абодвух грузавіках было 985 тысяч пачак цыгарэт. Ад іх продажы Дзяржаўная казна страціла б больш за 23 мільёны злотых.

Кіроўцаў грузавікоў часова арыштавалі на тры месяцы. Ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

ав