Беларуская Служба

Польскі верталёт гатовы патруляваць літоўска-беларускую мяжу

22.07.2021 18:22
Польшча таксама накіроўвае ў Літву канвой гуманітарнай дапамогі.
-
Літоўска-беларуская мяжаPAP/EPA/STR

Са жніўня верталёт польскай Памежнай службы гатовы патруляваць літоўска-беларускую мяжу. Падтрымку ў аблічы прытоку мігрантаў у Літву каардынуе Frontex. У рамках агенцтва ў жніўні на літоўска-беларускую мяжу прыбудуць першыя патрулі памежнай службы.

У рамках гэтай падтрымкі польскія памежнікі таксама паедуць у Літву. Польская памежная служба гатовая дэлегаваць, у прыватнасці, верталёт PZL Kania з экіпажам і тэхнічным персаналам.

Акрамя падтрымкі ў рамках аперацыі Frontex, Польшча таксама накіроўвае ў Літву канвой гуманітарнай дапамогі, у тым ліку намёты, раскладныя ложкі, генератары электраэнергіі і шмат іншага.

ав