Беларуская Служба

У Польшчы поўнасцю прышчэпленыя амаль 16,9 мільёна чалавек

24.07.2021 15:27
Сёння Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 122 новыя выпадкі каранавіруснай інфекцыі, памерла 6 чалавек.
Ba
Bакцынaspencerbdavis1/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы з канца снежня мінулага года, калі пачалася вакцынацыя супраць COVID-19, паводле апошніх дадзеных ураду, было зроблена 33,6 мільёна прышчэпак. Поўнасцю прышчэплены амаль 16,9 мільёна чалавек, гэта значыць прышчэплена адной дозай вакцыны кампаніі J&J альбо двума дозамі іншых вакцын, дазволеных у ЕС.

Сутачная колькасць зробленых прышчэпак склала 148 905 дозаў. Усяго на сённяшні дзень у Польшчу пастаўлена 40 832 480 дозаў вакцыны. У пункты вакцынацыі паступіла 34 517 410 дозаў. Утылізаваныя 72 996 дозаў. Зафіксавана 13617 пабочных эфектаў вакцыны.

Сёння Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 122 новыя выпадкі каранавіруснай інфекцыі, выяўленыя за апошнія суткі. Памерла 6 чалавек.

PAP/IAR/нг