Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы падтрымаў алімпійцаў

25.07.2021 11:56
«Маё пажаданне вельмі простае: змагайцеся да канца!»
Andrzej Duda
Andrzej DudaPAP/EPA/FAZRY ISMAIL

У Токіа праходзяць Алімпійскія гульні 2020 года. Прэзідэнт Анджэй Дуда, знаходзячыся ў японскай сталіцы, у інтэрв'ю Польскаму радыё перадаў пасланне польскім алімпійцам:

-Маё пажаданне вельмі простае: змагайцеся да канца! Як гаворыцца, грызі траву! Медалі знаходзяцца на адлегласці выцягнутай рукі. Толькі трэба за імі дацягнуцца. І мы за вас заўзеем, бо нічога зрабіць не ў стане. Усёй душой мы з нашымі спартоўцамі.

Анджэй Дуда, наведваючы некалькі спаборніцтваў, пераканаўся, што польскія спартсмены настроеныя сурʼёзна і цвёрда вераць у свой поспех.

iar/эж


Алімпійскія гульні пачынаюцца ўжо ў пятніцу

21.07.2021 14:28
339 – на працягу крыху больш чым двух тыдняў столькі алімпійскіх чэмпіёнаў атрымае свае золата.

У Японіі пачынаецца самая дзіўная алімпіяда ў гісторыі

22.07.2021 17:23
Заўтра адбудзецца цырымонія адкрыцця 32-іх Алімпійскіх гульняў у Токіа.