Канстытуцыйны суд пастанавіў, што палажэнні, якія забараняюць нядзельны гандаль, адпавядаюць Канстытуцыі. Польская канфедэрацыя працадаўцаў «Левіятан» папрасіла праверыць канстытуцыйнасць чатырох палажэнняў закона, якія ўводзяць забарону на гандаль у нядзелю з 2018 года. У справе двух палажэнняў КС пастанавіў, што яны адпавядаюць асноўнаму закону, а разгляд двух іншых палажэнняў спыніў.
Закон, які ўводзіць паступовую забарону на нядзельны гандаль, уступіў у сілу 1 сакавіка 2018 году. З 2020 году забарона на гандаль не распаўсюджваецца толькі на сем нядзель у годзе.
У заканадаўстве прадугледжваецца 32 выключэнні. Забарона не ўключае, у прыватнасці, паштовай дзейнасці, не распаўсюджваецца на кандытарскія крамы, продаж марозіва, аўтазапраўкі, кветкавыя крамы, крамы з газетамі і кавярні.
ав