-15 жніўня падчас Дня Войска Польскага мы арганізуем 30 пікнікоў па ўсёй краіне, – заявіў у чацвер кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак. Сёлетнія ўрачыстасці пройдуць пад лозунгам: «Стань салдатам Рэспублікі Польшча».
Міністр падкрэсліў, што ў гэты дзень Міністэрства абароны хацела б прадставіць грамадскасці прафесіяналізм вайскоўцаў.
На пікніках будуць працаваць перасоўныя пункты прышчэпак.
Некалькі дзён таму кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны абвясціў, што 15 жніўня, у Дзень Войска Польскага, не будзе парада з-за пагрозы эпідэміі.
ав