Беларуская Служба

Прадстаўнікі дзяржаўных і сталічных уладаў ушанавалі памяць варшаўскіх паўстанцаў

31.07.2021 12:25
Заўтра – роўна 77 гадавіна пачатку Варшаўскага паўстання.
Здымак з архіва Генрыка Смігача перыяду Варшаўскага паўстання PAP/Radek Pietruszka

Урачыстасці адбыліся каля памятнага каменя жаўнерам АК з групы «Żywiciel». Прафесар Мечыслаў Пулаўскі падкрэсліў значэнне паўстанчай барацьбы за вызваленне з нямецкай акупацыі:

-Многія варшаўскія паўстанцы з антыгітлераўскай кааліцыі заплацілі самую высокую цану ў імя свабоды і патрыятызму. Велізарныя страты былі і сярод мірных жыхароў, салідарных з паўстанцамі. Перад гадавінай мы заклікаем, каб праз пакаленні ішла памяць пра іх ахвяру, пра каштоўнасці, якія завялі іх на барыкады, якія надалі сэнс іх змаганню.

На варшаўскім Жалібажы першыя стрэлы паўстання прагучалі ў 17.00. У баях загінулі 1100 чалавек, а 1,5 тысячы трапілі ў палон.

ав