Польскія спартоўцы заваявалі першы залаты алімпійскі медаль
Алімпійскімі чэмпіёнамі сталі бегуны ў эстафеце 4х400 метраў - Караль Залеўскі, Наталія Качмарэк, Юстына Свенты-Эрсэцік і Каетан Душыньскі.
Залатыя медалістыPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH
Залаты медаль змешанай эстафеты 4х400 м - другі для Польшчы падчас Алімпійскіх гульняў у Токіа. Раней Агнешка Кобус-Завойска, Марта Вялічка, Марыя Сайдак і Катажына Зільман, якія выступалі ў складзе каманды падвойнага веславання, заваявалі сярэбраны медаль.