Беларуская Служба

Польшча запрапанавала Крысціне Ціманоўскай гуманітарную візу

02.08.2021 09:01
Польскае МЗС запэўнівае, што беларуская спартсменка зможа працягваць сваю спартыўную кар'еру ў Польшчы.
      .
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павал Яблоньскі.Polskie Radio/PR 1

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі(Paweł Jabłoński) пацвердзіў, што польскае МЗС прапанавала беларускай спартсменцы Крысціне Ціманоўскай гуманітарную візу.

Нагадваем, пасля таго, як лёгкаатлетка раскрытыкавала беларускіх спартыўных актывістаў Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі адмяніў ейны ўдзел у спаборніцтвах і спрабаваў адправіць яе дадому. Крысціна Ціманоўская выступіла з публічным зваротам да МАК у сацыяльных сетках і заявіла, што яе спрабавалі вывесці ў Беларусь з Японіі супраць яе волі.

Павел Яблоньскі запэўніў у эфіры Першай праграмы Польскага радыё, што Крысціна Ціманоўская зможа працягваць сваю спартыўную карʼеру ў Польшчы:

- Мы неадкладна, то бок яшчэ ўчора, адрэагавалі на сітуацыю. Мы звярнуліся да прадстаўнікоў спадарыні Ціманоўскай. Мы з імі ў пастаянным кантакце.

Намеснік кіраўніка МЗС дадаў, што міністэрства пакуль не можа раскрыць больш падрабязнасцей гэтай справы. Дапамогу беларускай спартсменцы запрапанавала таксама Чэхія.

аз