Беларуская Служба

Польскія ўлады робяць стаўку на бяспеку дарожнага руху

02.08.2021 11:03
З гэтай мэтай польскі ўрад павялічыў штрафы для «дарожных піратаў» і рэалізуе праграму паляпшэння дарожнай інфраструктуры.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:PublicDomainPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэм'ер -міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што трэба павышаць бяспеку дарожнага руху. З гэтай мэтай – як ён адзначыў – польскі ўрад павялічыў штрафы для «дарожных піратаў»:

-Некалькі дзён таму ўрад ухваліў змены ў закон ад дарожным руху, якія прадугледжваюць больш жорсткія кары для «дарожных піратаў». Гаворка ідзе, як пра павышэнне штрафаў для парушальнікаў, так і абавязак выплаты сям’іі ахвяраў ДТЗ кампенсацыі.

Матэвуш Маравецкі адзначыў, што ўрад на працягу некалькіх месяцаў рэалізуе праграму паляпшэння дарожнай інфраструктуры. Яна ўключае будаўніцтва і мадэрнізацыю пешаходных пераходаў, пешаходных мастоў, тратуараў і асвятлення дарог.

аз