77 гадоў таму, 2 жніўня 1944 года, немцы ліквідавалі так званы «цыганскі лагер» у канцлагеры Auschwitz II-Birkienau. Гэты дзень адзначаецца як Міжнародны дзень памяці аб генацыдзе цыганскага народу. Сёння на тэрыторыі былога нямецкага канцлагера праходзяць мерапрыемствы ў памяць аб гэтых трагічных падзеях.
Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Пшэмыслаў Ліс:
- Пераслед цыганоў у Германіі пачаўся пасля таго, як нацысты апынуліся пры ўладзе. Былі ўведзеныя абавязак рэгістрацыі і абмежаванні ў перамяшчэнні. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны было вырашана аб ліквідацыі цыганоў і сінці. Яны былі пераселеныя ў канцлагер Auschwitz II-Birkenau, які па сённяшні дзень з’яўляецца сімвалам іх вынішчэння. Агулам у «Аўшвіц» немцы ўтрымлівалі каля 23 тысяч цыганоў і сінці, з якіх былі забітыя каля 21 тысячы. Нацысты забілі амаль палову цыганскага насельніцтва акупаваных тэрыторыі.
пл/аз