Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач(Marcin Przydacz) паведаміў, што беларуская спартсменка Крысціна Ціманоўская атрымала гуманітарную візу ў Польшчы. Ён дадаў, што беларуска зараз знаходзіцца пад апекай польскіх дыпламатаў у пасольстве ў Токіа:
- Спадарыня Ціманоўская падала заяву на гуманітарную візу і атрымала яе. Зразумела яна хоча прыехаць у Польшчу над чым працуюць польскія дыпламаты. Паколькі яна атрымала візу, то ў ёй такое права зараз ёсць.
Нагадваем, лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская была знята з удзелу ў Алімпіядзе пасля крытыкі беларускіх спартыўных актывістаў. Беларускія ўлады хацелі адправіць яе з Японіі назад у Беларусь. Беларускі алімпійскі камітэт тлумачыць, што рашэнне аб адмене ўдзелу Ціманоўскай у спаборніцтвах было прынятае на падставе медыцынскіх аглядаў і з-за яе «эмацыйна -псіхічнага стану». У сваю чаргу Ціманоўская паведаміла, што яе лекары не абследавалі.
аз