Беларуская Служба

Палякі адзначаюць гадавіну з дня нараджэння кардынала Стэфана Вышыньскага

03.08.2021 17:07
Пастановай Сейма 2021 год быў абвешчаны Годам кардынала Стэфана Вышыньскага.
  .
Кардынал Стэфан Вышыньскі.Autorstwa Janusz Trocha - (1981-06-05). Tygodnik Solidarność (10): 1.http://dominusvobis.blogspot.com/2009/03/cardeais-criados-por-pio-xii-consitorio_12.html, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=12221811

З нагоды 120 -годдзя з дня нараджэння кардынала Стэфана Вышыньскага Музей Яна Паўла ІІ і Прымаса Вышыньскага ў Варшаве ладзіць пікнік для дзяцей. Пікнік адбываецца ля помніка кардыналу Стэфану Вышыньскаму на вуліцы Кракаўскае прадмесце. У праграме – гульні, адукацыйныя майстар-класы і спектаклі тэатра «Лялька».

Як паведаміў Польскаму радыё дырэктар музея Пётр Дзмітровіч(Piotr Dmitrowicz), гэта нагода пазнаёміцца з Прымасам тысячагоддзя:

-Музей імкнецца прасоўваць каштоўнасці, блізкія нашым патронам. Таксама падчас майстэрняў мы хочам звярнуць увагу дзяцей і моладзі на асноўныя каштоўнасці – любоў, дружбу, талерантнасць.

Пётр Дзмітровіч таксама запрашае прагуляцца па слядах кардынала Вышыньскага ў Варшаве, з якой ён быў звязаны з 1948 года. Экскурсія пачнецца ў 18.00 каля статуі Прымаса тысячагоддзя. На Кракаўскім прадмесці была адкрытая выстава, прысвечаная кардыналу Вышыньскаму: «Час – гэта каханнe».

Кардынал Стэфан Вышыньскі нарадзіўся 3 жніўня 1901 года ў вёсцы Зузэля на Падляшшы. Ён быў выдатным дзяржаўным дзеячам, абаронцам правоў чалавека, Касцёла і нацыі. Узначальваў Каталіцкі касцёл у Польшчы ў 1948-1981 гадах. Памёр у 1981 годзе ва ўзросце 79 гадоў.

Беатыфікацыя кардынала Стэфана Вышыньскага адбудзецца 12 верасня ў храме Божага Провіду ў Варшаве. Пастановай Сейма 2021 год быў абвешчаны Годам кардынала Стэфана Вышыньскага.

аз