Беларуская Служба

Расце колькасць новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі ў Польшчы

04.08.2021 11:09
У Польшчы поўны цыкл вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі амаль 17,5 мільёна чалавек.
   .
Тэст на наяўнасць каранавіруса.Photo:fernandozhiminaicela/pixabay.com/CC0 Public Domain

Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska) заявіў у эфіры Першай праграмы грамадскага Польскага радыё, што ў параўнанні з мінулым тыднем, колькасць выяўленых новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі павялічылася на 20 працэнтаў.

Назіраецца павольная тэндэнцыя да росту колькасці захворванняў, дадаў палітык. Паводле яго, вакцынацыя – адзіны спосаб спыніць чацвёртую хвалю эпідэміі:

- Пакуль у Польшчы яшчэ не фіксуецца рост колькасці тэстаў на наяўнасць каранавіруса. Тым ня менш, калі цягам бліжэйшых тыдняў не прыўецца, як мінімум, больш за 10 мільёнаў палякаў, то трэба спадзявацца росту інфекцый. Калі мы хочам вярнуцца да нармальнага жыцця – неабходна прывіцца.

У Польшчы поўны цыкл вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі амаль 17,5 мільёна чалавек.

аз