Беларуская Служба

Крысціна Ціманоўская нечакана змяніла трасу прыбыцця ў Варшаву

04.08.2021 10:12
Беларуская спартсменка з Токіа замест ў Варшаву адправілася ў Вену. 
Kryscina Cimanouska
Kryscina CimanouskaISSEI KATO / Reuters / Forum

Супрацоўнік аэрапорту паведаміў журналістам, што рашэнне было змененае «ў апошнюю хвіліну». Ціманоўская адмовілася размаўляць з прадстаўнікамі СМІ перад вылетам.

Паводле слоў кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі, беларуская спартсменка плануе сёння прыбыць у Варшаву. Дакладная гадзіна не паведамляецца.

- Сапраўды, мы даведаліся ноччу, што змяніўся рэйс, якім яна вылецела з Токіа ў Варшаву, што гэта будзе праз Вену. Хутчэй за ўсё, як мы мяркуем, гэта звязана з пытаннямі бяспекай. Учора ноччу, калі я размаўляў з ёю, то яна казала што застанецца ў Польшчы, у Варшаве. Але гэтае рашэнне павінна агучыць яна сама.

Крысціна Ціманоўская атрымала польскую гуманітарную візу і знаходзіцца пад апекай польскай дыпламатычнай службы.

яс