Давід Тамаля (Dawid Tomala) заваяваў залаты алімпійскі медаль па хадзе на 50-кіламетраў на Алімпіядзе ў Токіа.
31-гадовы Тамаля толькі нядаўна стаў трэнаваць хаду на 50 кіламетраў. Раней ён спецыялізаваўся па хадзе на 20 кіламетраў.
Ягоны медаль – пяты ў гісторыі, а таксама пяты залаты алімпійскі медаль Польшчы ў гісторыі хады. Усе папярэднія выйграў Роберт Кожанёўскі (Robert Korzeniowski).
Да гэтага часу палякі ў Токіа заваявалі агулам 11 медалёў – чатыры залатыя, тры сярэбраныя і чатыры бронзавыя.
яс