71 чалавек, якія незаконна прыбылі ў Польшчу з Беларусі, былі затрыманыя супрацоўнікамі Памежнай службы Падляшскага падраздзялення ў Сакольскім павеце. Напярэдадні памежнікі паведамілі аб затрыманні 62 нелегалаў на гэтай мяжы.
Як паведаміла прэс-сакратар Памежнай службы маёр Катажына Здановіч, на гэты раз у групе было 23 мужчын, 15 жанчын і 33 непаўналетніх. Хутчэй за ўсё, усе яны афганцы. «Пасля выканання неабходных крокаў у прысутнасці перакладчыка яны будуць накіраваны ў закрыты цэнтр для замежнікаў», – дадала Здановіч.
На падставе рашэння суда ў закрытыя цэнтры адпраўляюць затрыманых падчас незаконнага перасячэння мяжы; хто ўхіляецца ад выканання рашэння аб высылцы з Польшчы; хто знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы без неабходных дакументаў або працуе без адпаведнага дазволу.
Учора Памежная служба паведаміла аб затрыманні іншай групы нелегалаў на Падляшшы – 62 чалавек. Гэта былі 50 грамадзян Ірака, 11 грамадзян Ірана і адзін камерунец. Яны таксама будуць змешчаныя ў цэнтр для іншаземцаў. Таксама быў затрыманы ўкраінец, які падазраецца ў дапамозе мігрантам у незаконным перасячэнні мяжы.
З пачатку года памежнікі затрымалі на польска-беларускай мяжы 522 чалавек, якія незаконна перайшлі мяжу. За ўвесь мінулы год – 114 чалавек.
яс