Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) абвясціў, што завершылася падрыхтоўка нарматыўных актаў, якія забараняюць насіць форму праціўнікам вакцынацыі.
Уводзяцца санкцыі за парушэнне закона. «Тэрарысты, якія вядуць дзеянні супраць вакцынацыі, не могуць прыкідвацца салдатамі Войска польскага», – напісаў міністр Марыюш Блашчак у Twitter.
Гэта яшчэ адна рэакцыя ўраду на агрэсіўную дзейнасць некаторых праціўнікаў вакцынацыі супраць каранавіруса.
Апошнім часам група праціўнікаў у ваеннай форме, нібыта ў абарону дзяцей, напала на дзіцячы дом у мясцовасці Аляксандраў-Куяўскі. У пункце вакцынацыі ў мястэчку Гродзіск Мазавецкі адбылася бойка, у горадзе Замасць быў падпалены пункт вакцынацыі.
Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі назваў гэтыя выпадкі тэрактамі супраць польскай дзяржавы, здароўя і бяспекі палякаў. Ён таксама заявіў аб палітыцы «нулявой талерантнасці» ў дачыненні да аналагічных паводзін і жорсткае пакаранне для вінаватых.
яс