Беларускі моладзевы хаб у Польшчы і Цэнтр беларускай салідарнасці ладзяць сёння ў Варшаве шэсце, прысвечанае гадавіне прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
«Беларусы не здаюцца, і ўжо год адстойваюць сваё права на свабоду і сумленныя выбары. Мы не здадзімся, пакуль на волю не выйдзе кожны палітвязень. Перад намі вельмі цяжкі час, але іншага выбару ў нас няма.
Беларусы Польшчы таксама не апускаюць рук. Напярэдадні гадавіны «выбараў» мы выйдзем маршам у Варшаве і нагадаем Еўропе, што нічога не скончылася і мы проста так не адступім» - напісалі на Фэйсбуку арганізатары шэсця.
Мэта ўдзельнікаў маршу – пасольства Беларусі ў Польшчы. Яны намераны нагадаць тым, хто яшчэ ў ім застаецца, каго яны падтрымліваюць і што іх таксама чакае суд – як мінімум за сарваныя выбары дыяспары ў Польшчы.
Па дарозе ўдзельнікі шэсця пройдуць таксама каля пасольстваў ЗША і РФ.
Фэйсбук/нг