Беларуская Служба

У Варшаве сёння сустрэча са скрыпачом Купалаўскага тэатру Андрэем Сенажэнскім

10.08.2021 10:32
Андрэй Сенажэнскі будзе спяваць песні са спектакляў Купалаўскага тэатра, якія гадамі і дзесяцігоддзямі будавалі беларускую нацыю.
Андрэй Сенажэнскі крыніца: Фэйсбук,Centrum Wielokulturowe w Warszawie

Centrum Wielokulturowe і Інстытут Беларускай культуры ў Варшаве запрашаюць сёння а 18 гадзіне на сустрэчу з выдатным музыкантам Беларусі, скрыпачом Купалаўскага тэатру Андрэем Сенажэнскім, які прыехаў, каб нагадаць пра лёс тэатру і ўсіх яго артыстаў, – кажа Вольга Мазярска, старшыня Інстытуту беларускай культуры.

- Андрэй Сенажэнскі будзе спяваць песні са спектакляў Купалаўскага тэатра, тых спектакляў, якія гадамі, дзесяцігоддзямі будавалі беларускую нацыю. Гэта «Тутэйшыя», «Гаральд і Мод», «Пан Тадэвуш», «Радзіва Прудок», «Паўлінка» у якой грала яшчэ Стэфанія Станюта. Усе гэтыя творы, страшна гэта казаць, але магчыма, мы ўжо ніколі не пабачым. Таму людзям, якія любяць, любілі купалаўскі тэатр, вельмі варта было б прыйсці і паслухаць гэтыя песні.

Сустрэча з Андрэем Сенажэнскім а 18 гадзіне – Centrum Wielokulturowe на варшаўскай Празе – адрас Jagiellonska 54.

Летась «купалаўцы» ў знак нязгоды з гвалтам у краіне, сышлі з тэатру ў надзеі, што ўсё гэта вельмі хутка нармалізуецца, але гэтага не адбылося. Вялікія, народныя, заслужаныя акторы, эліта беларускай нацыі страцілi свой тэатр. Яны стварылі свой канал на YouTube.

яс