Беларуская Служба

«Больш за 56% новых інфекцый датычыць асобаў, якім не больш за 40 гадоў»

10.08.2021 12:20
Паводле міністра аховы здароўя, цяпер каранавірусам заражаюцца людзі з найменш прышчэпленых узроставых груп.
ВакцынацыяPAP/EPA/DANIEL POCKETT

Да гэтага часу ў Польшчы было зроблена 35 мільёнаў 50 тысяч 510 прышчэпак супраць COVID-19. Увесь цыкл вакцынацыі прайшлі 17 мільёнаў 910 тысяч 610 чалавек. Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі паведаміў, што дадзеныя за мінулы месяц паказваюць, што каранавірусам у асноўным заражаюцца людзі з узроставых груп, у якіх колькасць прывітых найменшая.

Інфекцыі сярод людзей, якім менш за 40 гадоў складаюць больш за 56 працэнтаў усіх новых выпадкаў. Людзі старэйшыя за 60 гадоў, якія з'яўляюцца найбольш шырока вакцынаванай групай, складаюць менш за 20 працэнтаў інфекцый.

За мінулыя суткі ў Польшчы былі зарэгістравана 200 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. З-за COVID-19 у бальніцах шпіталізаваныя 307 чалавек.

аз