Прэм'ер Матэвуш Маравецкі накіраваў на разгляд Сейму праект аб ахове супрацоўнікаў цэнтраў вакцынацыі. Гэта адказ Савета міністраў на нядаўнія атакі прадстаўнікоў Руху Антывакс на гэткія пункту ў Польшчы.
-Працаўнікі цэнтраў вакцынацыі, асабліва тых, якія размяшчаюцца на гарадскіх плошчах і вуліцах, і якім пагражае непасрэдны кантакт агрэсарамі, выконваюць вельмі патрэбную працу. Таму мы прапануем даць ім дадатковую ахову, якую гарантуе статус дзяржаўнага чыноўніка.
Прэмʼер Матэвуш Маравецкі заявіў, што калі не атрымаецца тэрмінова прадставіць праект падчас заўтрашняй сесіі Сейма, то гэта адбудзецца падчас наступнай сесіі, запланаванай на 15 і 16 верасня.
аз