Беларуская Служба

Нават мільён злотых можа атрымаць гміна, дзе большасць жыхароў прывітыя ад кавіду

11.08.2021 13:20
Нацыянальная праграма вакцынацыі запускае новы конкурс «Узмацненне імунітэту», каб заахвоціць вакцынавацца супраць COVID-19.
Каранавірус PAP/EPA/CHEMA MOYA

У рамках конкурса будуць узнагароджвацца муніцыпалітэты, якія дасягнулі максімальнага павышэння ўзроўню вакцынацыі сваіх жыхароў у перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2021 года.

Урадавы інфармацыйны цэнтр абвясціў у прэс-рэлізе, што можна выйграць фінансавыя прызы – агульны пул перавышае 500 млн злотых. За першае месца можна атрымаць аж да 1 млн злотых.

Акрамя таго, надалей працягваюцца праграмы падтрымкі вакцынацыі «Самая стойкая гміна» і «Гміна-медаліст».

У рамках конкурсу »Самая стойкая гміна« былі створаны тры катэгорыі ў залежнасці ад колькасці жыхароў. Пераможцамі кожнай катэгорыі могуць стаць гміны, дзе вакцынаваны мінімум 50% насельніцтва.

«Гміна-медаліст» прадугледжвае для першых 500 муніцыпалітэтаў Польшчы, дзе ўзровень вакцынацыі жыхароў дасягне мінімум 67%, узнагароду ў 100 тысяч злотых. Прызы ўручаюцца да канца 2021 года.

У цяперашні час самы высокі ўзровень вакцынацыі супраць COVID -19 адзначаны ў Падкове Лесьнай – 64,99%, Варшава – 63,8% і Познань – 62,9% прышчэпленых жыхароў.

За апошня суткі ў Польшчы выяўлены 198 выпадкаў каранавіруса. Чатыры асобы памерлі.

ав