Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 223 новыя выпадкі каранавіруснай інфекцыі. За суткі памерлі два чалавекі, хворыя COVID-19. Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska) падкрэсліў, што ў цяперашні час 86 працэнтаў выяўленых новых выпадкаў каранавіруса – гэта варыянт «Дэльта».
- Апошні рост захворванняў – гэта перш за ўсё мутацыя «Дэльта». У Польшчы былі пацверджаныя 404 выпадкі, то бок больш за 86 працэнтаў усіх фіксаваных новых выпадкаў інфекцыі. Мы бачым, што падобным чынам, як у іншых краінах, таксама ў Польшчы дамінуе варыянт «Дэльта».
Поўны цыкл вакцынацыі супраць COVID-19 у Польшчы прайшлі больш за 18 мільёнаў палякаў.
аз