Да канца жніўня будзе працягвацца сёлетні конкурсу «Мой архіў», арганізаваны Польскім нацыянальным фондам і Першай праграмай грамадскага Польскага радыё. У яго рамках зацікаўленыя могуць перадаваць копіі сямейных фатаграфій і дакументаў, якія паказваюць цяжкі вопыт камунізму ў Польшчы.
Старшыня Польскага нацыянальнага фонду Марцін Заржэцкі (Marcin Zarzecki) заявіў, што сабраныя матэрыялы ў лічбавым фармаце будуць перададзеныя ў Архіў новых актаў, а таксама ў Амерыканскі музей ахвяр камунізму ў Вашынгтоне:
-Мы ўпэўненыя, што сёлетняя акцыя завершыцца поспехам, падобным чынам, як папярэднія, шляхам якіх мы атрымалі вельмі каштоўныя, у гістарычным аспекце, матэрыялы. Згаданыя матэрыялы расказваюць пра гістарычныя падзеі з пункту гледжання паасобных удзельнікаў.
Усе матэрыялы можна дасылаць з дапамогай спецыяльнай заявы, даступнай па адрасе: mojearchiwum.polskieradio.pl. Уладальнікі найбольш цікавых або каштоўных дакументаў будуць узнагароджаны падчас вялікага фіналу, які пройдзе ў эфіры перадачы «Лета з радыё», 30 жніўня. Галоўная ўзнагарода – ноўтбук.
аз