Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) заклікае палякаў прыняць удзел у Дні Войска Польскага. Асноўныя ўрачыстасці пройдуць 15 жніўня ў Варшаве, перад Магілай невядомага жаўнера. У сваю чаргу па ўсяе Польшчы будуць арганізаваныя каля 30 ваенных пікнікоў.
У відэаматэрыяле, апублікаваным у сацыяльных сетках, кіраўнік Мінабароны нагадаў, што сёлета святкаванне Дня Войска Польскага пройдзе пад лозунгам: «Стань польскім жаўнерам»:
- Польскае войска – гэта наш нацыянальны гонар. Мы заўсёды можам на іх спадзявацца – яны гатовыя нас абараняць і дапамагаць нам. Свята Войска Польскага – нагода падзякаваць ім за гэта. Служба ў арміі – гэта добры выбар. Я заахвочваю ўсіх стаць польскім жаўнерам.
Дзень Войска Польскага адзначаецца 15 жніўня, у гадавіну перамогі палякаў у Варшаўскай бітве 1920 года падчас польска-бальшавіцкай вайны.
аз