Беларуская Служба

Напярэдадні Дня Польскага войска міністр абароны адзначыў жаўнераў

14.08.2021 11:13
«Вікторыя Варшаўская» абараніла Еўропу ад бальшавіцкай навалы, ад расійскага бальшавіцкага таталітарызму».
Mariusz Błaszczak
Mariusz Błaszczak PAP/Darek Delmanowicz

Напярэдадні 101-ай у гадавіны Варшаўскай бітвы, якая ў Польшчы адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень Польскага войска, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак уручыў салдатам узнагароды. Міністра нагадаў, што 101 год таму адроджаная Польшча адбіла бальшавіцкую навалу:

-Гэта была пераможная бітва, якая ўратавала свабоду Польшчы. Таксама гэта бітва вызначыла будучыню Еўропу. «Вікторыя Варшаўская» абараніла Еўропу ад бальшавіцкай навалы, ад расійскага бальшавіцкага таталітарызму.

Апроч дзейсных вайсковых, ад імя прэзідэнта Польшчы міністр абароны пасмяротна прызначыў жаўнераў Арміі Краёвай на першае афіцэрскае званне. Узнагароды і афіцэрскія пагоны прынялі члены сем'яў Тадэвуша Пшэвозьніка (мянушка Куба) і Тадэвуша Радаваньскага (мянушка Костэк).

iar/эж


Гісторык: «Цуд на Вісле» не быў цудам

15.08.2020 09:13
«Варшаўская бітва стала істотным чыннікам не толькі захавання незалежнасці Польшчы, але таксама чыннікам захавання незалежнасці краінаў Балтыі».

Сто год таму палякі мабілізаваліся, каб абараніць сваю незалежнасць

27.08.2020 10:01
Чаму вучыць беларусаў польскі вопыт змагання за незалежнасць у 1920 годзе, падчас Варшаўскай і Нёманскай бітваў.