Беларуская Служба

У школах Польшчы могуць з'явіцца пункты вакцынацыі вучняў

24.08.2021 12:30
Станам на 24 жніўня ў Польшчы прышчэплена больш за 35,8 млн чалавек, з якіх цалкам – амаль 18,5 млн.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne89stocker/Shutterstock

Міністр адукацыі і навукі Польшчы Пшэмыслаў Чарнек паведаміў, што каля 30-40% падлеткаў прышчэпленыя супраць каранавіруса. Гэта вынік інфармацыйнай кампаніі ў школах, якая будзе працягвацца з верасня. Палітык дадаў, што ў школах таксама будуць стварацца пункты вакцынацыі, калі такую волю выкажуць бацькі вучняў:

-У першы тыдзень верасня Міністэрства адукацыі і навукі папросіць дырэктараў сабраць даведкі ад бацькоў, якія хацелі б, каб на тэрыторыі школы быў створаны пункт вакцынацыі, і там былі прышчэпленыя іх дзеці. Усё гэта робіцца дзеля таго, каб пераканаць людзей у неабходнасці вакцынацыі, але прымушаць і дзяліць дзяцей на прышчэпленых і не прышчэпленых мы не будзем.

Станам на аўторак, 24 жніўня ў Польшчы прышчэплена больш за 35,8 млн чалавек, з якіх цалкам – амаль 18,5 млн. Нагадаем, насельніцтва краіны – 38 млн.

iar/эж

Палякі сталі жыць карацей

27.07.2021 15:45
 Галоўная прычына – эпідэмія каранавіруса, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Палякам яшчэ далёка да калектыўнага імунітэта

20.08.2021 07:31
Пакуль у Польшчы прышчэпленыя менш за 50% жыхароў.