Беларуская Служба

У Польшчы выяўлена 233 новых выпадкаў заражэння каранавірусам

24.08.2021 16:34
Ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 8 чалавек.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneshutterstock.com/TomaszKudala

За апошнія суткі ў Польшчы выяўлена 233 новых заражэння каранавіруса, ад гэтай хваробы памерлі 8 чалавек. Найбольшая колькасць новых заражэнняў зафіксавана ў цэнтральным Мазавецкім ваяводстве (45) і на поўдні краіны – у Сілезскім ваяводстве (28).

Агулам спачатку эпідэміі ў Польшчы (сакавік 2020 года) быў пацверджана 2 887 37 выпадкаў заражэння. Памерла 75 324 чалавек.

Адначасова ў краіне працягваецца агульнанацыянальная кампанія вакцынацыі супраць каранавіруса. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, станам на 24 жніўня ў Польшчы выканана 35 865 591 прышчэпак. Амаль 18,5 мільёнаў чалавек цалкам вакцынаваны.

iar/эж


Палякі сталі жыць карацей

27.07.2021 15:45
 Галоўная прычына – эпідэмія каранавіруса, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Палякам яшчэ далёка да калектыўнага імунітэта

20.08.2021 07:31
Пакуль у Польшчы прышчэпленыя менш за 50% жыхароў.