Беларуская Служба

Заканчваецца галасаванне на «Гістарычную падзею года»

29.08.2021 13:29
Сярод намінантаў апынуўся таксама спецыяльны сайт грамадскага Польскага радыё «Варшаўская бітва 1920».
Serwis bitwa1920.gov.pl
Serwis bitwa1920.gov.plFoto: Polskie Radio

Яшчэ толькі да аўторка (31 жніўня) інтэрнэт-карыстальнікі могуць галасаваць у апытанні «Гістарычная падзея года» на адзін з 15 найбольш цікавых праектаў у трох намінацыях: «Падзея», «Выстава» і «Адукацыя і мультымедыя».
У гэтай апошняй катэгорыі сярод намінаваных праектаў апынуўся таксама спецыяльны сайт грамадскага Польскага радыё: «Варшаўская бітва 1920» (Bitwa Warszawska 1920).

Пазнаёміцца з сайтам заахвочвае старшыня Польскага радыё Агнешка Каміньска (Agnieszka Kamińska):

- Можна паслухаць выказванні ўдзельнікаў гістарычных падзеяў. Гэта запісы з архіваў Польскага радыё і радыёстанцыі «Свабодная Еўропа». Можна таксама паглядзець каштоўныя відэа-мэтарыялы.

Раней сэрвіс bitwa1920.gov.pl атрымаў узнагароду Mobile Trends Awards 2020 у катэгорыі «Мабільны сайт-Культура і адукацыя», а ў канцы мінулага года сярэбраную ўзнагароду BohaterON 2020.

IAR/аз

Інтэрнэт-карыстальнікі галасуюць за «Гістарычную падзею года»

18.08.2021 19:21
У катэгорыі «Адукацыя і мультымедыя» намінацыю атрымаў спецыяльны сайт Польскага радыё «Варшаўская бітва 1920».