Беларуская Служба

За суткі Памежная служба зафіксавала 115 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

01.09.2021 18:23
Былі затрыманыя 22 нелегалы. Сярод іх: 11 грамадзян Ірака, 10 грамадзян Сірыі і адзін грамадзянін Самалі.
- ,  .
Польска-беларуская мяжа, Уснаж Гурны.PAP/Artur Reszko

Учора супрацоўнікі польскай Памежнай службы зафіксавалі 115 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі. Былі арыштаваныя 22 нелегалы. Сярод іх: 11 грамадзян Ірака, 10 грамадзян Сірыі і адзін грамадзянін Самалі. 93 спробы перасекчы мяжу былі перадухіленыя памежнікамі.

У жніўні такіх спробаў было каля 3,5 тысячы. Больш за 2,5 тысячы іх былі спыненыя памежнікамі. Затрыманыя былі амаль тысячa нелегалаў.

Паводле Памежнай службы, год таму ў жніўні спробаў перасячэння мяжы не было. На думку польскіх уладаў і Еўрасаюза, павелічэнне колькасці мігрантаў – вынік мэтанакіраванай палітыкі Аляксандра Лукашэнкі, які такім чынам спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю ў Заходняй Еўропе.

IAR/аз