Беларуская Служба

Па абодва бакі калючага дроту на польска-беларускай мяжы будзе ўсталяваная ахоўная сетка для жывёл

04.09.2021 12:14
«Гэта будзе той жа тып плота, які выкарыстоўваецца, у прыватнасці, на аўтамагістралях»
Żołnierze na granicy polsko-białoruskiej
Żołnierze na granicy polsko-białoruskiejPAP/Artur Reszko

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак паведаміў, што неўзабаве па абодва бакі плота з калючага дроту на польска-беларускай мяжы будзе ўсталяваная сетка, якая абараняе жывёл ад калецтва.

Як напісаў палітык у Twitter, «гэта будзе той жа тып плота, які выкарыстоўваецца, у прыватнасці, на аўтамагістралях».

На польска-беларускай мяжы ўжо пабудавана каля 15 кіламетраў новага плота з калючага дроту вышынёю ў 2,5 метры. У будаўніцтве новай агароджы ўдзельнічаюць амаль 2 тысячы жаўнераў Польскага Войска.

Польшча распачала гэтая будаўніцтва ў сувязі з гібрыднай атакай рэжыму Лукашэнкі на Еўразвяз, якая выражаецца ў накіраванні да межаў Польшчы, Літвы і Латвіі плыняў нелегальных мігрантаў.

iar/эж


Будова плоту на мяжы з Беларуссю ўжо распачалася

26.08.2021 11:42
Кошт будаўніцтва драцянога плота на мяжы з Беларуссю можа дасягаць нават 400 мільёнаў злотых (больш за 100 млн долараў), у выпадку, калі такі плот паўстане па ўсёй даўжыні мяжы з Беларуссю.

Надзвычайнае становішча ў памежнай зоне балюча ўдарыць па прыватных кампаніях

02.09.2021 15:21
Будуць забароненыя масавыя мерапрыемствы, туды не змогуць прыязджаць асобы, якія там не пражываюць, у тым ліку журналісты.

Надзвычайнае становішча на польска-беларускай мяжы: легальна мяжу надалей можна перакрочваць

03.09.2021 11:48
Надзвычайнае становішча пачало дзейнічаць сёння апоўначы, яно ахоплівае 183 населеныя пункты.