Беларуская Служба

Кіраўнік МЗС: Польшча працягне рашучыя дзеянні па абароне ўсходняй мяжы

08.09.2021 09:15
Збігнеў Раў удакладніў, што ўвядзенне надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю было прадыктавана непрадказальнасцю сітуацыі.
Zbigniew Rau
Zbigniew RauPAP/Mateusz Marek

Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау запэўніў, што ўрад працягне рашучыя дзеянні па абароне ўсходняй мяжы. Падчас эканамічнага форуму ў Карпачы міністр замежных спраў падкрэсліў, што бяспека на мяжы з Беларуссю – гэта не толькі пытанне Польшчы:

-Межы Польшчы, Літвы і Латвія – гэта мяжа Еўрапейскага Звязу. Адказнасць за бяспеку гэтай мяжы, якая адзляе дэмакратычныя краіны ад Беларусі, нясе адказнасць увесь ЕЗ.

Збігнеў Раў удакладніў, што ўвядзенне надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю было прадыктавана непрадказальнасцю сітуацыі.

З чацвярга ў трохкіламетровай памежнай паласе з Беларуссю дзейнічае надзвычайнае становішча. Яно было ўведзена ў сувязі з міграцыйным ціскам, створанага рэжымам Лукашэнкі. Неўзабаве ў непасрэднай блізкасці ад мяжы з Беларуссю пройдуць расійска-беларускія ваенныя вучэнні «Захад-2021».

iar/эж


Віцэ-міністр МУС: У жніўні было 3,5 тыс спробаў нелегальнага перасячэння мяжы

06.09.2021 09:07
Цяпер сітуацыя нармалізуецца, удалося ўзяць яе пад кантроль.

Польскі ўрад абяцае кампенсаваць страты прадпрымальнікам з-за надзвычайнага становішча

06.09.2021 10:36
Распрацоўваецца механізм кампенсацыі, падобным чынам, як падчас пандэміі, калі бізнес не мог свабодна дзейнічаць.

Надзвычайнае становішча не перашкодзіць імігрантам і бежанцам

06.09.2021 11:38
Тыя, хто прыехаў у Беларусь, поўныя рашучасці патрапіць у Польшчу, – кажуць польскія памежнікі.

Сейм Польшчы зацвердзіў надзвычайнае становішча

07.09.2021 09:06
Увядзенне рэжыму надзвычайнага здарэння падтрымалі кіруючая партыя Качыньскага «Права і справядлівасць», а таксама права-радыкальная «Канфедэрацыя».