Беларуская Служба

191 спроба нелегальнага перасячэння польскай мяжы была перадухілена за мінулыя суткі

08.09.2021 16:38
Затрымана 36 нелегальных мігрантаў, у прыватнасці, 18 грамадзян Ірака, трое іранцаў і трое таджыкаў. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne Twitter.com/Straz_Graniczna

Памежная варта Польшчы затрымала 36 нелегальных мігрантаў, у прыватнасці, 18 грамадзян Ірака, трое іранцаў і трое таджыкаў. Агулам за мінулыя суткі польскія памежныя службы аднатавалі 191 спробу незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк нагадаў, што Польшча мае справу з гібрыднай вайной, якую рэжым Лукашэнкі вядзе супраць краін Еўразвяза. Палітык падкрэсліў, што прыярытэтам ураду з'яўляецца бяспека палякаў:

-Польская мяжа павінна быць бяспечнай, адсюль адэкватныя захады. Спачатку хапала памежнай службы, але праз ціск былі далучаны вайскоўцы. Адсюль таксама ўвядзенне надзвычайнага становішча, што дазваляе ўзмацняць, у выпадку неабходнасці, нашы дзеянні.

З чацвярга, 2 верасня, паводле ўказу прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ў трохкіламетровай зоне ўздоўж мяжы з Беларуссю дзейнічае надзвычайнае становішча, якое ахоплівае 183 населеныя пункты Падляшскага і Люблінскага ваяводстваў.

iar/эж


Віцэ-міністр МУС: У жніўні было 3,5 тыс спробаў нелегальнага перасячэння мяжы

06.09.2021 09:07
Цяпер сітуацыя нармалізуецца, удалося ўзяць яе пад кантроль.

Надзвычайнае становішча не перашкодзіць імігрантам і бежанцам

06.09.2021 11:38
Тыя, хто прыехаў у Беларусь, поўныя рашучасці патрапіць у Польшчу, – кажуць польскія памежнікі.

Сейм Польшчы зацвердзіў надзвычайнае становішча

07.09.2021 09:06
Увядзенне рэжыму надзвычайнага здарэння падтрымалі кіруючая партыя Качыньскага «Права і справядлівасць», а таксама права-радыкальная «Канфедэрацыя».