Беларуская Служба

МЗС Польшчы: Урад не запрашаў Васкрасенскага ў Карпач

09.09.2021 09:33
«Гэты чалавек не быў запрошаны польскім урадам на гэтую канферэнцыю, бо гэта не польскі ўрад ці МЗС зʼяўляецца арганізатарам эканамічнага форуму ў Карпачы».
.     . , , 13  2021
Ю. Васкрасенкі падчас размовы з А. Лукашэнкам, Мінск, 13 жніўня 2021 года Крыніца: belta

Польскі ўрад не запрашаў на эканамічны форум у Карпачы супрацоўніка беларускага КДБ Юрыя Васкрасенскага, бо гэта не польскі ўрад, або МЗС з'яўляецца арганізатарам мерапрыемства, – падкрэсліў у чацвер намеснік кіраўніка МЗС Марцін Пшчыдач.

Як паведамляюць СМІ, адным з гасцей XXX эканамічнага форуму ў Карпачы зʼяўляецца супрацоўнік беларускага КДБ Юрый Васкрасенскі. Па наяўных дадзеных, Васкрасенскі займаецца «працай»з палітвязнямі, якая складаецца ў тым, каб«прымусіць іх прызнаць сябе вінаватымі».

Паводле слоў намесніка мінсітра, «гэты чалавек не быў запрошаны польскім урадам на гэтую канферэнцыю». «Таму што гэта не польскі ўрад ці МЗС зʼяўляецца арганізатарам эканамічнага форуму ў Карпачы», – падкрэсліў Пшыдач.

Польскія афіцыйныя асобы не сустракаюцца з гэтым чалавек. Я лічу, што, паколькі тут няма палітычных сустрэч, а бо ніхто з польскага ўрада, ніхто з польскіх афіцыйных асоб не сустракаецца з гэтым спадаром. Ёсць месца, дзе гэты чалавек жыве, гуляе, ходзіць у Карпач. Калі няма (яго) у чорным спісу ЕЗ, то я не вельмі разумею, адкуль абвінавачванні накіраваны ў бок МЗС або польскага ўрада», – заключыў Пшычдач.

Як адзначае беларускі журналіст Тадэвуш Гічан: «Арганізатары кажуць, што гэта памылка, тады як сам Васкрасенскі пісаў хвіліну таму, што» польскія палітыкі стаміліся ад супрацьстаяння і хочуць адбудаваць масты (з рэжымам Лукашэнкі) і таму яго запрасілі».

pap/эж

«Рот КДБ» Юрый Васкрасенскі аказаўся сярод удзельнікаў эканамічнага форуму ў Карпачы

08.09.2021 13:44
«Арганізатары кажуць, што гэта памылка, тады як сам Васкрасенскі пісаў, што польскія палітыкі стаміліся ад супрацьстаяння і хочуць адбудаваць масты».