Беларуская Служба

Амаль 200 спробаў незаконна перасекчы польска-беларускую мяжу за апошнія суткі

09.09.2021 17:16
З пачатку верасня такіх спроб было амаль 1300.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnetwitter.com/Straz_Graniczna

За мінулыя суткі Памежная варта Польшчы аднатавала 194 спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу, падобная колькасць такіх выпадкаў была зафіксавана дзень таму.

Прэсавая сакратарка Памежнай вары Анна Міхальска паведаміла пра арышт траіх нелегальных мігрантаў, усе астатнія спробы незаконна перасекчы польскую мяжу былі перадухіленыя:

-Памежная служба затрымала траіх нелегальных мігрантаў. Усе яны з'яўляюцца грамадзянамі Афганістана. Астатнія спробы незаконнага перасячэння мяжы былі спыненыя. З пачатку верасня такіх спроб было амаль 1300.

Нагадаем ужо тыдзень, пачынаючы з чацвярга, 2 верасня, на падставе ўказа прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ў трохкіламетровай памежнай зоне з Беларуссю дзейнічае надзвычайнае становішча, якое ахоплівае 183 населеныя пункты Падляскага і Люблінскага ваяводстваў.

iar/эж


Віцэ-міністр МУС: У жніўні было 3,5 тыс спробаў нелегальнага перасячэння мяжы

06.09.2021 09:07
Цяпер сітуацыя нармалізуецца, удалося ўзяць яе пад кантроль.

Надзвычайнае становішча не перашкодзіць імігрантам і бежанцам

06.09.2021 11:38
Тыя, хто прыехаў у Беларусь, поўныя рашучасці патрапіць у Польшчу, – кажуць польскія памежнікі.