Беларуская Служба

На беларуска-польскай мяжы затрымалі дзесяць нелегальных мігрантаў

11.09.2021 10:58
За апошнія 24 гадзіны супрацоўнікі памежнай службы Польшчы зафіксавалі 174 спробы незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Былі затрыманыя 10 асобаў.
Аўдыё

Памежная служба Польшчы затрымала на польска-беларускай мяжы дзесяць нелегальных імігрантаў — гэта грамадзяне Ірака і Афганістана.

З 2 верасня ў памежнай зоне з Беларуссю — у частцы Падляшскага і Любельскага ваяводстваў, дзейнічае надзвычайнае становішча. Яно ахоплівае 183 населеных пункты. Рэжым надзвычайнага становішча быў уведзены на 30 дзён у адпаведнасці з указам прэзідэнта Анджэя Дуды.

Прадстаўнікі ўрада абгрунтоўваюць неабходнасць увядзення надзвычайнага становішча сітуацыяй на мяжы з Беларуссю, дзе рэжым Лукашэнкі вядзе "гібрыдную вайну", а таксама вучэннямі Расіі "Захад-2021", якія пачаліся 10 верасня.

polskieradio.pl/вх