Беларуская Служба

У Кракаве перапахавалі «выклятых жаўнераў»

14.09.2021 16:14
Іх астанкі былі знойдзеныя і ідэнтыфікаваныя Інстытутам нацыянальнай памяці на Ракавіцкіх могілках у Кракаве.
    .
У Кракаве перапахавалі «выклятых жаўнераў».PAP/Art Service 2

У Кракаве прайшло перапахаванне астанкаў траіх «выклятых жаўнераў». Астанкі ксяндза Уладзіслава Гургача, Рышарда Клапута і падпаручніка Тадэвуша Заянчкоўскага былі знойдзены падчас пошукавых работ Інстытута нацыянальнай памяці на Ракавіцкіх могілках у Кракаве.

Усе яны былі забітыя камуністычным апаратам бяспекі ў турме на вуліцы Мантэлюпіх. Пасля ідэнтыфікацыі астанкаў, Інстытут нацыянальнай памяці арганізаваў пахаванне з вайсковымі ўшанаваннямі.
У цырымоніі ўдзельнічалі сем'і жаўнераў. «Гэта важны момант для ўсіх сваякоў», – сказала Уршуля Мрозэк(Urszula Mrozek) з сямʼі ксяндза Уладзіслава Гургача:

- Мая бабуля, то бок сястра ксяндза Уладзіслава Гургача, расказвала нам пра яго. Але пра гэта гаварылася толькі ў сям’і. Калі мы былі дзецьмі, то бацькі папярэджвалі нас не гаварыць пра гэта ў школе; не расказваць па-за домам пра ксяндза Гургача.

Астанкі «выклятых жаўнераў» пакояцца на новай частцы Ракавіцкіх могілак, якая стане месцам пахавання падпольшчыкаў-абаронцаў незалежнасці Польшчы.

IAR/аз