Беларуская Служба

За суткі нелегальным чынам з Беларусі ў Польшчу спрабавалі трапіць 311 чалавек

16.09.2021 10:59
З пачатку верасня памежная ахова ўжо зафіксавала больш за 3 тысячы спробаў незаконнага перасячэння польскай мяжы з Беларуссю.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/PublicDomainPictures

У сераду памежная служба Польшчы выявіла 311 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. Функцыянеры затрымалі 2 нелегалаў. Абодва яны былі грамадзянамі Ірака. Іншыя спробы былі прадухілены.

Акрамя таго, памежнікі затрымалі 6 замежнікаў за дапамогу. Гэта былі два румына, два расіяніна, украінец і таджык.

З пачатку верасня памежная ахова ўжо зафіксавала больш за 3 тысячы спробаў незаконнага перасячэння польскай мяжы з Беларуссю.

З 2 верасня ў памежнай зоне з Беларуссю, гэта значыць у частцы Падляшскай і Любельскай ваяводстваў, дзейнічае надзвычайнае становішча. Яно ахоплівае 183 мясцовасці. Надзвычайныя меры ўведзены на 30 дзён у адпаведнасці з указам прэзідэнта Анджэя Дуды, выдадзеным па запыце Савета міністраў.

ав

Колькасць замежнікаў, якія легальна жывуць і працуюць у Польшчы, сістэматычна расце

16.09.2021 08:41
За год колькасць легальна працаўладкаваных замежнікаў вырасла на 35 працэнтаў.